Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников леса
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны лесагаспадарчага комплексу раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём працаўнікоў лесу і лесагаспадарчай прамысловасці!
Гэтае свята – даніна павагі і ўдзячнасці тым, хто клапоціцца аб лясным багацці Беларусі. Вы – захавальнікі самай каштоўнай маёмасці – нашай прыроды, зялёных лёгкіх планеты. Дзякуем вам за саммадданую, сумленную працу. За вернасць абранай прафесіі, за ўменні і намаганні, якія вылічваюцца многімі гектарамі новых зялёных насаджэнняў.
Упэўнены, вы і далей будзеце прыкладаць усе намаганні для памнажэння ляснога багацця, выхавання ў людзей беражлівых адносін да прыроды. Жадаем вам веры ў свае сілы, аптымізму, плённай працы на карысць роднага краю. Моцнага здароўя, доўгіх гадоў прафесійнай актыўнасці, шчасця і выдатнага настрою!
Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў