В Кореличах на диалоговой площадке в честь 20-летия БРСМ встретились лидеры молодежного движения прошлых лет и современности
У актавай зале Цэнтра культуры і народнай творчасці райцэнтра прайшоў «Дыялог пакаленняў». Мерапрыемства прымеркаванае да 20-годдзя ўтварэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, які аб’яднаў сотні тысяч маладых патрыётаў краіны. Арганізацыя ўносіла і ўносіць вялікі ўклад у захаванне, памнажэнне лепшых традыцый маладзёжнага руху Беларусі. Яна стала стартавай пляцоўкай для многіх ініцыятыў і сапраўдным ліфтам для юных талентаў.
Прыняць удзел у адкрытым дыялогу былі запрошаны людзі розных пакаленняў, якія сваім энтузіязмам і верай у светлае будучае запальвалі і запальваюць сэрцы маладых, гэта былыя сакратары Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, першы сакратар Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, ідэолагі раёна, маладыя лідары.
Сустрэчу адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан, які ў сваім звароце зазначыў значнасць падзеі адраджэння маладёжнай арганізацыі, расказаў аб важнасці сувязі пакаленняў. Без набыткаў мінулага не было б паспяховых праектаў, удалых спраў і яркіх перамог сучасных маладых людзей. Камсамольцы мінулага стагоддзя заснавалі шэраг традыцый, якія ў наш час падтрымлівае сучасная моладзь.
У звароце да прысутных першы сакратар Карэліцкага РК “БРСМ” Аксіння Ждан запэўніла, што БРСМ – арганізацыя, якая аб’ядноўвае ў сваіх радах не абыякавых людзей, а тых, хто гатоў прыкласці намаганні, выкарыстоўваць магчымасці, каб зрабіць больш цікавым сваё жыццё і жыццё тых, хто побач. На сённяшні дзень яна прадстаўлена 742 актыўнымі, мэтанакіраванымі маладымі людзьмі, якія аб’яднаныя ў 45 пярвічных арганізацыях. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, вырашаць пытанні, якія іх хвалююць, а весці сваю работу павінны ўлічваючы вопыт старэйшага пакалення.
Успамінамі пра будні, святы, традыцыі камсамола падзяліліся госці сустрэчы. Людміла Гоўша, чалавек, які прысвяціў вялікую частку жыцця камсамолу, кампартыі, гарэў жыццём камсамола. Пасля заканчэння Гродзенскага педінстытута ў 1977 годзе прыехала працаваць ў Карэлічы. Склалася так, што настаўнік па прафесіі, а сваё жыццё звязала з камсамолам. Была камсамольскім лідарам на Карэліччыне, некаторы час працавала ў абласным райкоме камсамола, за плённую працу была ўзнагароджана медалём.
– ВЛКСМ — гэта гісторыя, —адзначыла Людміла Пятроўна, – з якой неабходна чэрпаць усё лепшае і будаваць новае. Маладзёжныя арганізацыі патрэбныя для прапаганды патрыятызму і прывіцця маральных каштоўнасцяў моладзі, што так неабходна ў наш час.
У 1997 годзе была створона маладёжная арганізацыя Беларускі патрыятычны саюз моладзі. Вялікую ўвагу ў сваёй дзейнасці арганізацыя надавала патрыятычнаму выхаванню моладзі, рэалізуючы шэраг праектаў, накіраваных на героіка-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне маладых людзей. Першым сакратаром якой быў Генадзь Бычко, другім – Наталля Мохань, а працягнула пачатую справу Ірына Пянькоўская.
Добрый день вам, молодые люди!
Здравствуйте, горячие сердца!
В паспорта заглядывать не будем,
Молодости нашей нет конца.
Такімі радкамі пачала сваё выступленне Ірына Пянькоўская, адзначыўшы, што гэта – дэвіз, які на працягу многіх гадоў крочыць побач і актуальны для многіх пакаленняў.
– Ганаровая місія ўзначальваць БПСМ дасталася мне ў 1999 годзе, – сказала Ірына Леанідаўна. — Было складана, але маладосць, энтузіязм, лідарства – усё гэтаму спрыяла. Было шмат ідэй, якія ўвасобіліся ў жыццё, было шмат цікавых мерапрыемстваў: турзлёты, зарніцы, КВЗ і шмат іншага. Што хочацца пажадаць? Нічога не бойцеся! Самае галоўнае, што ў вас ёсць — гэта маладосць і шмат часу наперадзе для новых спраў. Міру і спакою ў кожнай сям’і, у нашай краіне, у кожнага ў душы. Працягвайце нашы традыцыі, ганарыцеся сваімі справамі!
У жыцці беларускай моладзі ў 2002 годзе адбылася важная падзея: Беларускі саюз моладзі і Беларускі патрыятычны саюз моладзі аб’ядналіся ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Як паказаў час, стаўка на новую маладзёжную арганізацыю была зроблена своечасова і правільна. Узначаліла арганізацыю Наталля Швец. Звяршуўшыся да моладзі, яна саказала, што праца з моладдзю — гэта самыя лепшыя і цікавыя гады ў яе жыцці. Саюз моладзі – гэта каманда аднадумцаў, якім давялося не толькі зберагчы традыцыі, але і прымножыць іх.
Старшыня раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Вольга Куляка з нагоды юбілею маладзёжнай арганізацыі ўручыла “Прывітальны адрас” са словамі падзякі за супрацоўніцтва і пажадання росквіту арганізацыі.
Свята, якое прайшло ў новым фармаце, дало магчымасць прадстаўнікам розных пакаленняў акунуцца ў маладосць, натхніла на новыя справы.
У час сустрэчы зала была напоўнена пяшчотай, дабрынёй, гучалі цудоўныя мелодыі ў выкананні работнікаў культуры раёна.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара