Літаратурнае аб’яднанне»Рэчанька» сабрала сяброў ў чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі
15 верасня адзначаўся Дзень бібліятэк. З гэтай нагоды ў чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі сабраліся сябры і госці літаратурнага аб’яднання «Рэчанька».
Калі вы любіце паэзію, то вам варта напрасіцца і наведаць такое мерапрыемства, паслухаць вершы паэтаў-землякоў, адпачыць душою.
Кіраўнік літаратурнага аб’яднання Галіна Калтунова выказала спадзяванне, што сустрэчы сяброў «Рэчанькі» будуць адноўленыя пасля доўгага перарыву.
Паэты прачыталі свае вершы, паслухалі песні ў выкананні Аляксандра Абадзінскага і Святланы Моніч. Прадставілі на сустрэчы і новых сяброў аб’яднання — Васіля Генака і Вольгу Домаш.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара