Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь провела мониторинг цен в магазине «Санта», «прямую линию» в Мирском сельсовете и встретилась с учащимися СШ г.п. Мир им. А. И. Сташевской
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока і член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Сяргей Столяр праверылі цэны ў магазіне “Санта” г.п. Карэлічы.
У гандлёвай зале нас сустрэла загадчык Таццяна Александрова, якая правяла нас па гандлёвых радах і паказала паліцы, запоўненыя таварам.
— Важна звяртаць увагу не толькі на ўзровень цэн, але і на тое, каб у наяўнасці быў асартыментны пералік тавараў, выяўляць нядобрасумленных пастаўшчыкоў, якія не выконваюць свае абавязкі перад магазінамі, — адзначыла Эльвіра Аляксееўна.
Па словах загадчыка магазіна, з пастаўкамі тавару праблем не ўзнікае, дэфіцыту на паліцах няма.
Днём у магазіне пакупнікоў няшмат, але яны ахвотна дзеляцца сваім поглядам на сітуацыю.
— У гэты магазін заходжу часта. Тут вельмі прымальныя цэны, — кажа выкладчык Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў Марыя Башко. — Дырэктыва Прэзідэнта № 10 «Аб недапушчальнасці росту цэн» вельмі правільная і своечасовая. У сістэме ўтварэння цэн павінен быць парадак.
З гэтым згаджаецца і прадпрымальнік Вольга Чычкан:
— Прэзідэнт прыняў правільнае рашэнне, каб стрымаць цэны. Цяпер спакойна, не задумваючыся пра кошт, бяру тавары. Былі з мужам у “Еўраопце” — там таксама цэны ніжэй сталі.
— У магазіне “Санта” шырокі асартымент тавараў, — падводзіць вынік праверкі Эльвіра Сарока. — Хацелася б, каб быў шырэйшым асартымент тавараў бытавой хіміі. Цэны не завышаныя, на некаторыя тавары нават ніжэй, чым у іншых гандлёвых сетках.
Затым парламентарый правяла “прамую тэлефонную лінію” ў будынку Мірскага сельвыканкама. Да Эльвіры Аляксееўны звярнулася жанчына, якая расказала, што яе сваяка, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які зараз жыве ў Карэліцкім раёне, збіраюцца дэпартаваць з Рэспублікі Беларусь.
У групе па грамадзянстве і міграцыі Карэліцкага РАУС расказалі, што мужчыну дэпартуюць на законнай падставе за парушэнне міграцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, аб чым парламентарый і паведаміла тэлефанаваўшай жанчыне.
Таксама ў гэты дзень Эльвіра Сарока на сустрэчы з вучнямі сярэдняй школы г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай расказала старшакласнікам аб тым, як важна ў сучасным свеце захоўваць пільнасць і розум:
<img
— Ёсць мноства фактараў, якія ўплываюць на ваша станаўленне як асоб. Важна захоўваць пільнасць і не паддавацца спакусам, якія могуць выглядаць захапляльнымі, прывабнымі, але нясці ў сабе разбурэнне.
Таксама Эльвіра Алясееўна звярнула ўвагу на тое, што кожны сам у адказе за свае ўчынкі:
— Калі вы робіце нешта, у вас з’яўляецца ідэя, і вам здаецца, што яна вельмі добрая і можа быць карыснай, падумайце аб тых, хто побач з вамі. Як гэтая ідэя будзе ўплываць на іх? Ці карыснай яна будзе для іншых людзей?
Член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Сяргей Столяр пазнаёміў вучняў з дзейнасцю Маладзёжнага парламента і яго задачамі:
— Галоўная задача ў тым, каб данесці карысныя ідэі моладзі да кіраўніцтва раёна, вобласці і краіны. Ідэі, якія прадстаўляюць члены парламента, іх прапановы — гэта тое, што хвалюе сучасную моладзь. Яны закранаюць як умовы нашай працы, так і ўмовы для цікавага і карыснага адпачынку.