На планерке у председателя: мониторинг цен, осеннее оздоровление школьников, китайская вакцина от COVID-19

У Карэліцкім раёне працягваецца маніторынг цэн на тавары і паслугі. Росту цэн і дэфіцыту тавараў не зафіксавана. Пра гэта паведамілі на аператыўнай працоўнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева.

— У Карэліцкім раёне функцыянуюць 223 аб’екты, якія рэалізуюць тавары і аказваюць паслугі насельніцтву, — паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Лазарэвіч. — Маніторынгам цэн ахоплены 118 аб’ектаў. Працуюць спецыялісты райвыканкама, Камітэта дзяржаўнага кантролю, сельскіх саветаў.

Абмеркавалі на нарадзе і восеньскае аздараўленне школьнікаў. Так, на восеньскіх канікулах у прышкольных лагерах адпачнуць 124 дзіцяці.

Працягваецца рэвакцынацыя жыхароў раёна ад COVID-19, якая складае 57,3%, і вакцынацыя ад грыпу — 7,3%. Ва ўстановах аховы здароўя маецца супрацькаранавірусная вакцына расійскай і кітайскай вытворчасці.

У раёне актыўна працягваюцца палявыя работы. Убрана 67% цукровых буракоў, накапана 97 232 тоны пры ўраджайнасці 433 ц/га. З 86% плошчаў атрымана 155 905 т кукурузы на сілас пры ўраджайнасці 392 ц/га. Убрана 30% плошчаў кукурузы на зерне, нарыхтавана 7276 т пры ўраджайнасці 100 ц/га. Бульба ўбрана з 98% плошчаў, накапана 6292 т пры ўраджайнасці 313 ц/га. Зяблевая апрацоўка глебы праведзена на 10% плошчаў, пры плане 17 398 га работы праведзены на 1 710 га.

Іна ЛЕЙКА