На субботние «прямые линии» с руководством Кореличского райисполкома продолжают поступать звонки от населения

На суботнія “прамыя лініі” з кіраўніцтвам Карэліцкага райвыканкама працягваюць паступаць тэлефонныя званкі ад жыхароў.

Жыхар аграгарадка Аюцавічы папрасіў адрамантаваць дарогу ад Аюцавіч да вёскі Мядзвядка, а таксама паскардзіўся на працяканне каналізацыі каля дамоў № 8, 10, 12, 14 по вуліцы Школьнай у аграгарадку. У выніку работнікі дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 158 правялі рамонтнае прафіляванне гравійнага пакрыцця названай дарогі. Работу каналізацыі наладзілі работнікі КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”.

Жыхарка вёскі Вялікая Вобрына патэлефанавала з падзякай за дапамогу ў выдаленні аварыйных дрэў, а таксама папрасіла правесці добраўпарадкаванне пад’езда да могілак у гэтай вёсцы. Заяўніцы паведамілі, што работнікі КСУП “Царука” правядуць падсыпку дарогі да 1 снежня 2022 года.

Іна ЛЕЙКА