Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем матери
Дарагія нашы жанчыны!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём маці!
Падарыць маленькаму чалавеку жыццё, выгадаваць яго, захоўваць ад нягод, часам ахвяраваць сабой дзеля шчасця свайго дзіцяці – гэта і ёсць запаветнае прызначэнне жанчыны.
Няма на зямлі чалавека бліжэйшага і даражэйшага, чым мама. Мама – гэта не толькі добрыя вочы, клапатлівае сэрца, далікатнае дыханне і ласкавыя рукі. Мама – гэта яшчэ і анёл-ахоўнік, які заўсёды абараняе ад непрыемнасцяў, перажыванняў і праблем. Мама больш чым хто-небудзь радуецца поспехам дзяцей, разумее і падтрымлівае іх. Вы вучыце маладое пакаленне спагадлівасці і міласэрнасці, прывіваеце любоў да працы, пачуццё адказнасці за ўчынкі… Неацэнны ваш уклад ва ўмацаванне сямейных традыцый.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, цяпла хатняга ачага, надзейнай мужчынскай падтрымкі, кахання і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў