Воспитанники детского сада № 1 г.п. Кореличи собирают семена цветов, чтобы посадить их весной
Цёплым восеньскім днём выхаванцы дзяцячага сада № 1 г. п. Карэлічы разам з выхавальнікамі дашкольнай адукацыі дружна выйшлі на прагулку. Кветнікі, што знаходзяцца на тэрыторыі ўстановы, вабілі сваёй яркасцю і рознакаляровасцю.
Вікторыя Мікалаеўна нагадала дзецям старшай групы пра страенне кветак, прапанавала ўспомніць, якія ўмовы патрэбная былі для таго, каб расліны змаглі вырасці і радаваць усіх нас сваёй непаўторнай прыгажосцю.Усе разам разглядалі кветкі, параўноўвалі па форме, колеры, вышыні. Самыя ўважлівыя з выхаванцаў нават знайшлі на пялёстках кропелькі вады і заўважылі дробных насякомых.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі растлумачыла, што ўвосень кветкі сканчаюць сваё цвіценне і ў іх пачынае спець насенне. Распавяла, што збіраць насенне неабходна ў сухое надвор’е, браць толькі паспелае, не змешваць насенне розных кветак. Патлумачыла сэнс прыказкі «Кожнае насенне ведае свой час». Усе прышлі да высновы, што час збору насення настаў!
Закіпела дружная праца! Дзяўчынкі прыняліся збіраць насенне аксамітак, хлопчыкі – агератума. Эмоцыі перапаўнялі дзяцей ад даверанай ім важнай справы! Дзеці марылі аб тым, што вясной яны зноў пасадзяць кветкі на клумбах, зноў будуць даглядаць іх, адчуваць іх прыемны пах і радавацца вынікам сваёй уласнай працы!
А малодшыя выхаванцы таксама не засталіся без працоўных даручэнняў: яны жвава завіхаліся, наводзячы парадак на сваіх пляцоўках і зграбаючы апаўшае лісце, збіраючы яблыкі.
Хочацца спадзявацца, што пасільная праца на свежым паветры захавае і ўмацуе здароўе нашых дзяцей!
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Дзіцячы сад № 1 г. п. Карэлічы” Наталія СКОК