Выязное пасяджэнне рабочай групы па каардынацыі дзейнасці назіральнай камісіі адбылося ў Цырынскім сельвыканкаме

На пасяджэнні слова трымаў намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Шуляк. Прамоўца прааналізаваў вынікі абследавання домаўладанняў работнікамі РАНС у населенных пунктах Цырынскага сельсавета. 

Аб рабоце назіральных камісій паведаміла старшыня Цырынскага сельвыканкама Аксана Гомза. Яна адзначыла, што на 1 кастрычніка бягучага года абследавана 431 домаўладанне грамадзян, летась — 402. Чатыры парушэнні ў домаўладаннях грамадзян, якія былі на кантролі ў сельвыканкаме, ліквідаваны.

Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан у сваёй прамове звярнуў увагу на тое, што ўсе намаганні ў дадзеным пытанні трэба накіроўваць на клопат пра адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых, каму за 80. Трэба вывучаць становішча, у якім жывуць людзі з інваліднасцю, дапамагаць у іх запытах. У баку ад гэтай важнай справы не павінны заставацца дзеці састарэлых бацькоў. Ім адпраўляюцца пісьмы аб выяўленых недахопах падчас правядзення абследаванняў домаўладанняў родзічаў.

— Гэта наша агульная задача, — рэзюмаваў Яўген Чычкан. — Дакладная работа ўсіх зацікаўленых дапаможа ў вырашэнні хвалюючых пытанняў на месцах.

Галіна СМАЛЯНКА