В Кореличском районе озимые зерновые посеяны на 79% площадей, сахарная свекла убрана с 48%
Па інфармацыі, прадастаўленай упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на 7 кастрычніка, працаўнікі сельскай гаспадаркі пасеялі азімыя культуры на 10884 га з запланаваных 13850 (79%). Жытам засеяна 370 га, пшаніцаю 7419 га, трыцікале пасеялі на 1200 га, ячмень на 1540 га. Асноўная падрыхтоўка глебы пад сеў азімых зерневых культур завершана на 87%. Падрыхтавана 12089 га з запланаваных 13850.
З плошчаў у 1587 га (план 3338 га, выканана 48% работ) аграрыямі раёна накапана 66716 тон цукровых буракоў пры ўраджайнасці 420 ц/га.
У раёне працягваецца ўборка кукурузы на сілас. Намаганнямі карэліччан убрана 2920 га з запланаваных 7046 (41%). Валавы збор кукурузнага сіласу — 114958 тон.
У раёне выкапана 150 з запланаваных 205 га бульбы (выканана 73%, ураджайнасць 286 ц/га). Атрымана 4292 тоны другога хлеба. Вельмі важна для сельгасарганізацый нарыхтаваць дастаткова кармоў для жывёлы. Усяго ў 2022 г. нарыхтавана 74952 тоны кармавых адзінак. На адну ўмоўную галаву жывёлы маецца 26,4 цэнтнера кармавых адзінак.
Актыўным ходам ідзе ў раёне ўборка саломы зерневых і зернебабовых культур. Усяго вызвалена 17355 га палёў, што склала 96% ад убранага.
Сяргей СТОЛЯР