Яўген Чычкан сустрэўся з маладымі спецыялістамі раёна і азнаёміў іх з законапраектам аб Усебеларускім народным сходзе

Намеснік старшыні Карэліцкага  райвыканкама  старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан  сустрэўся з маладымі спецыялістамі раёна і азнаёміў іх з законапраектам аб Усебеларускім народным сходзе.

У сваім звароце да юнакоў і дзяўчат  Яўген Мікалаевіч адзначыў,  што згодна з законапраектам УНС з’яўляецца найвышэйшым органам народаўладдзя і вызначае стратэгічныя накірункі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага строю. Дакумент вызначае прававы статус, парадак фарміравання УНС, правы і абавязкі дэлегата УНС, прынцыпы і арганізацыйныя асновы сходу.  Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, першае пасяджэнне народнага сходу  адбудзецца на працягу шасцідзесяці дзён пасля адзінага дня галасавання (24 лютага 2024 года). Да гэтага тэрміну склад дэлегатаў будзе ўжо вызначаны. Такім чынам, у кожнага з’явілася магчымасць прамога ўдзелу ў жыцці краіны. Прапановы ўсіх людзей, незалежна ад пасады, узросту, сацыяльнага паходжання, будуць пачуты органамі ўлады.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара