Студенческий отряд СПК «Свитязянка-2003» удостоен Благодарности Гродненского обкома ОО «БРСМ»

Цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра, якая адбылася ў Гродзенскім абласным Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, аб’яднала лепшыя студатрады, а таксама прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, якія ў гэтым годзе прадаставілі рабочыя месцы для моладзі.

Падзякай Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ўзнагародзілі студэнцкі сельскагаспадарчы атрад “Зара” імя Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Зянонавіча Царука, які працаваў на базе СВК «Свіцязянка-2003». Камандзір атрада — Дар’я Філіпава, камісар — Уладзіслаў Крывіцкі. Таксама падзяка за аказанне садзейнічання ў развіцці руху студэнцкіх атрадаў, рэалізацыю праектаў і праграм Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “БРСМ” аб’яўлена Карэліцкаму раённаму выканаўчаму камітэту.

Усяго ў 2022 годзе ў Карэліцкім раёне была арганізавана работа дзесяці студэнцкіх атрадаў: 9 сельскагаспадарчых і аднаго педагагічнага, у якіх працавалі 155 чалавек.

 

Сяргей СТОЛЯР