Дзмітрый Манчынскі назначаны начальнікам Карэліцкага ўчастка электрасувязі

Начальнікам Карэліцкага ўчастка электрасувязі назначаны Дзмітрый Пятровіч Манчынскі. На гэтай пасадзе ён змяніў Міхаіла Міхайлавіча Драздова.

Д. П. Манчынскі нарадзіўся ў 1974 годзе ў г.п. Мір. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «камп’ютарнае праектаванне». Свой прафесійны шлях пачаў у 1997 годзе ў Карэліцкім раённым вузле электрычнай сувязі на пасадзе электрамеханіка. З 2003 года з’яўляўся намеснікам начальніка Карэліцкага вузла электрасувязі, з 2017 г. — начальнікам цэха станцыйнага абсталявання Слонімскага занальнага вузла электрасувязі.

Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара