Как в Лукском сельском Совете заботятся о безопасном проживании сельчан
У Лукскім сельскім выканаўчым камітэце адбылося выязное пасяджэнне раённай рабочай групы па арганізацыі і каардынацыі дзейнасці назіральных камісій, якое прайшло пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўгена Чычкана.
Слова трымала кіраўнік справамі Лукскага сельвыканкама Таццяна Жук.
Таццяна Аркадзьеўна адзначыла, што на тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 8 населеных пунктаў, у якіх пражывае 1012 чалавек.
Катэгаруемыя грамадзяне — 19 адзінокіх, 40 інвалідаў першай і другой груп (8 і 32 адпаведна), 193 адзінока пражываючых, 11 шматдзетных сем’яў, дзве сям’і загінулых воінаў.
Усе домаўладанні, у якіх жывуць катэгаруемыя грамадзяне, абследаваны суб’ектамі прафілактыкі і знаходзяцца на пастаянным кантролі ДП «Лукі-Агра», участковага інспектара, сельвыканкама, устаноў адукацыі.
Па стане на 10 лістапада 2022 года, праведзены 32 выхады назіральнай камісіі, у ходзе якой абследаваны 653 домаўладанні. З іх — 65 шматдзетных сем’яў, выхоўваючых непаўналетніх дзяцей і якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; 308 адзінокіх, адзінока пражываючых, інвалідаў першай і другой груп; 280 іншых найбольш схільных да рызыкі ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.
За 2022 год выяўлена 38 парушэнняў правіл пажарнай бяспекі, 17 з якіх ліквідавана. Напісана 8 пісем суб’ектам прафілактыкі (два — ЦСАН, два — РАУС, адно — ДП «Лукі-Агра», тры — РАНС), 29 пісем — дзецям.
Сёлета на тэрыторыі сельсавета зарэгістраваны тры пажары, якія адбыліся ў жылым сектары. Праведзены 7 сельскіх сходаў грамадзян (адзін шырокамаштабны ў вёсцы Далматаўшчына). Домаўладальнікі, у якіх адбыліся пажары, запрашаліся на пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку для правядзення з імі прафілактычнай гутаркі. З мэтай правядзення прафілактычнай работы па папярэджанні ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх у бягучым годзе разгледжаны 22 чалавекі (некаторыя — неаднаразова).
Намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Шуляк праінфармаваў аб правядзенні сельскіх сходаў і аб рабоце назіральных камісій.
«Наша задача, каб у дамах грамадзян было максімальна бяспечна, і мы павінны прыкласці для гэтага ўсе намаганні», — звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння рабочай групы, падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан.
Галіна СМАЛЯНКА