Трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён” Аляксандр Кныш сёлета атрымаў медаль “За працоўныя заслугі”

Трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён” Аляксандр Кныш сёлета атрымаў медаль “За працоўныя заслугі”.

— Я нарадзіўся ў вёсцы Тарасавічы, — расказвае Аляксандр. — Пасля школы адвучыўся ў Карэліцкім прафесійна-тэхнічным вучылішчы, затым была служба ў арміі. Адслужыўшы, прыйшоў працаваць на завод, дзе шчырую ўжо 15 гадоў. Акрамя працы, люблю іграць у футбол і хакей. Але займацца гэтым амаль што няма калі — праца, праца і яшчэ раз праца. Аднак у гэтым тлуме стараюся знайсці час, каб пабыць з роднымі. У мяне выдатная сям’я. Жонка Алена зараз у дэкрэтным адпачынку — чатыры месяцы таму ў нас нарадзіўся сын. Старэйшай дачцы 15, яна вучыцца ў дзясятым класе, выдатніца. Сваёй сям’і хачу сказаць вялікі дзякуй за падтрымку. Многае ляжыць на плячах жонкі, але яна разумее, што я на працы. Калі вяртаюся дамоў, мяне заўжды сустракаюць з усмешкамі, ад гэтага лягчэй на душы становіцца. І раніцай на працу ідзеш з добрым настроем. У гэтым, лічу, і заключаецца шчасце: раніцай з жаданнем ісці на работу, а вечарам з радасцю вяртацца дадому.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара