На планерке у председателя: сезон благоустройства продолжается, мониторинг заброшенных колодцев и вакцинация
У Карэліцкім раёне працягваецца сезон добраўпарадкавання. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай рабочай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева.
— Санітарны стан могілак знаходзіцца ў полі зроку мясцовай выканаўчай улады, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і пракуратуры, — адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў. — Пляцоўкі для складзіравання рытуальных і раслінных адходаў, параснік, аварыйныя дрэвы — усё гэта пастаянна кантралюецца.
У раёне працягваюцца работы па зносе старых і пустуючых дамоў. На працягу года знесена 46 непрыдатных для жылля дамоў.
Працягваецца абследаванне ўмоў пражывання адзінокіх вяскоўцаў, пры выяўленні парушэнняў людзям аказваецца дапамога.
У сувязі з выпадкамі падзення людзей у неэксплуатуемыя калодзежы праводзіцца паўторны маніторынг. Калі ў грамадзян ёсць звесткі аб месцы знаходжання такіх збудаванняў, просьба паведаміць па тэлефонах «112» або «101».
Жадаючыя прышчапіцца ад каранавіруса і грыпу могуць гэта зрабіць ва ўстанове аховы здароўя па месцы прапіскі. На сёння ад COVID-19 прышчэплена 71,2% карэліччан і 34,2% ад грыпу.
Да 30 лістапада на палях раёна будзе завершана зяблевая апрацоўка глебы. На сёння работы праведзены на 74% плошчаў. На буракапрыёмныя пункты засталося вывезці 9,6 тыс. тон цукровых буракоў, за дзень вывозіцца па 990 т салодкага кораня.
Іна ЛЕЙКА