Віншаванне старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Карэліччыны, ветэраны працы!

Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам!

Сфера вашай дзейнасці з’яўляецца адным з найважнейшых складальнікаў эканомікі раёна. Ад вынікаў працы хлебаробаў, жывёлаводаў, механізатараў, аграномаў, работнікаў фермерскіх гаспадарак, арганізацый перапрацоўчай прамысловасці залежаць харчовая бяспека Карэліччыны, дабрабыт яе жыхароў.

Сёлета ў Карэліцкім раёне валавы збор збожжа з улікам рапсу і кукурузы склаў 142 тысячы тон. Гэта дастойны вынік і добры ўклад у агульнаабласны каравай. Мы ўвайшлі ў чацвёрку мацнейшых раёнаў Гродзеншчыны, якія перасягнулі 100-тысячны намалот збожжа.

З году ў год не зніжаем тэмпы ў жывёлагадоўлі: вытворчасць малака, ялавічыны і свініны складае больш за 100%. Радуе, што мы займаем трэцяе месца ў вобласці па валавай вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

Для стабільнай работы жывёлагадоўчай галіны неабходна якасная кармавая база. Нарыхтавана 32,7 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў на адну ўмоўную галаву. Усе без выключэння гаспадаркі забяспечаны ўласнымі травяністымі кармамі.

Дзякуючы рытмічнай рабоце ў бягучым годзе ўсе сельгасарганізацыі забяспечваюць прыбытковую работу. Чысты прыбытак склаў 25,6 млн рублёў, павялічыўшыся ў 2,2 разы.

Прыемна, што ў раёне з’яўляюцца новыя вытворчыя аб’екты. У бягучым годзе будзе завершана будаўніцтва малочнатаварнай фермы «Кожава» ў СВК «Жухавічы» на 610 галоў. Пачата будаўніцтва такой жа фермы каля в. Востухава СВК «Маяк-Заполле». У гэтым сельгаспрадпрыемстве паспяхова функцыянуе трэцяя ў раёне лінія па вытворчасці рапсавага алею і жмыху.

Усе гэтыя поспехі сталі магчымы дзякуючы вам, паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці Карэліцкага раёна. Дзякуй вам за вашу працу, высокую адказнасць і ўменне дасягаць пастаўленых мэт, невычэрпную любоў да роднай зямлі. Спадзяюся, што і надалей вы будзеце памнажаць дасягнутыя поспехі, працаваць з поўнай аддачай. Моцнага вам здароўя, шчасця і аптымізму!

Запісала Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара