Важные события уходящего 2022 года на Кореличчине

3 лютага на Карэліччыне адзначылі 30-годдзе з дня ўтварэння Карэліцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Сёння ў радах арганізацыі 398 жанчын.

5 лютага Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі споўнілася 35 гадоў. 


У Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі адкрылася выстава старажытных друкаваных выданняў “Старажытных кніг зачараванне”.


 4 сакавіка на Карэліччыне адзначылі 105-годдзе беларускай міліцыі.


27 лютага ў раёне прайшоў рэспубліканскі рэферэндум па зменах у Канстытуцыю. На Карэліччыне зафіксавана высокая яўка выбаршчыкаў, характэрная для электаральных кампаній апошніх гадоў.


Стараста вёскі Лыкавічы Наталля Ясюля ўвайшла ў лік пераможцаў абласнога конкусу сярод органаў мясцовага самакіравання Гродзеншчыны.


 Лёгкаатлетка Алеся Мінгалёва заваявала золата і серабро абласной алімпіяды.

 Жаночая каманда Карэліцкага раёна па валейболе заняла другое месца на абласных спаборніцтвах “Залаты колас”.


 Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці сярод гаспадарак раёна стаў СВК “Свіцязянка-2003”, сярод арганізацый будаўніцтва, прамысловасці, транспарту, сувязі і сферы паслуг — ААТ “Карэлічы-Лён”, сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў — Цырынскі сельскі выканаўчы камітэт.


Карэліцкі Дом рамёстваў аднавіў дзіцячы традыцыйны сялянскі касцюм, які насілі ў XIX-XX стагоддзях на нашых землях.


 Жыхарка вёскі Вялікая Слабада Святлана Стацэвіч узнагароджана ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне 5 дзяцей.


У Карэліцкім раёне адбыўся конкурс “Сям’я года”, пераможцам якога стала сям’я Шышкір з агр. Райца.


31 сакавіка ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адкрылася фотадакументальная выстава ў памяць аб ахвярах генацыду насельніцтва раёна “І памятаць балючы, і забыць нельга”.


Выхаванка Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы Дар’я Кужалевіч узнагароджана Дыпломам другой ступені абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу даследчых работ “Я — даследчык”.


1 красавіка адбыўся тэлемост паміж карэліччанамі і жыхарамі горада-пабраціма Краснагорска Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.


Напярэдадні Дня Перамогі ў Карэліцкім раёне адбыўся патрыятычны аўтапрабег “Ад помніка да помніка”.


9 Мая ў г.п. Карэлічы адкрылі ваенна-тэматычную экспазіцыю “БТР-60”.


Вучань СШ №1 г.п. Карэлічы Міхаіл Манкевіч узнагароджаны Дыпломам трэцяй ступені Міжнароднай моладзевай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”.


 У музеі “Замкавы комплекс “Мір” адкрылася выстава “Без тэрміна даўнасці”, прысвечаная тэме генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


Супрацоўнікі Карэліцкага РАНС Сяргей Сак і Дзмітрый Ракач сталі пераможцамі абласнога конкурса “Лепшы вадзіцель падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці”.


СВК “Свіцязянка-2003” заняў трэцяе месца на міжнароднай спецыялізаванай выставе “Белагра-2022” у рэспубліканскім конкурсе “Лепшая племянная карова малочнай пароды”.


 У аграгарадку Райца ўпершыню адбылося брэндавае свята малака “Свіцязянская рагуля”.


Юныя карэліцкія спартсмены сталі ўдзельнікамі спартыўна-культурнага фестывалю “Вытокі. Крок да Алімпу”, які адбыўся ў г. Навагрудку .

26 чэрвеня ў Карэліцкай пракуратуры адзначылі 100-годдзе з дня ўтварэння органаў пракуратуры.


На беразе Нёмана адбыўся раённы турыстычны злёт, у якім прынялі ўдзел 7 арганізацый раёна.


3 ліпеня, на Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў павіншаваў стыпендыятаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.


У аграгарадку Райца адкрылася гульнёвая дзіцячая пляцоўка з сучаснымі арэлямі, пясочніцай і валейбольнай сеткай.


У Карэлічах на стадыёне “Юнацтва” адкрыты трэнажорны комплекс пад адкрытым небам, які змяшчае 10 трэнажораў для розных відаў практыкаванняў.


У СВК “Маяк-Заполле” ўстаноўлены рэкордны ўраджай зерневых культур — 90,9 цэнтнера з гектара.


10 дзяцей з г. Краснагорска Расійскай Федэрацыі адпачылі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Вясёлка” на возеры Свіцязь.


У Карэлічах адкрылі дзіцячую гульнёвую пляцоўку “Паласа перашкод”.


У г.п. Мір адгрымеў традыцыйны гістарычны фестываль “Мір-фэст”, які атрымаў статус міжрэгіянальнага. У старажытынм мястэчку сабраліся госці з Баранавіцкага, Нясвіжскага, Навагрудскага, Іўеўскага і Дзятлаўскага раёнаў.


З нагоды 20-годдзя ўтварэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся “Дыялог пакаленняў”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі моладзевага руху розных пакаленняў.


У г.п. Мір адкрыўся дзіцячы гульнёвы комплекс пад брэндам “ЯСНА”.


Мірская палікніка перамясцілася ў будынак Мірскай бальніцы, дзе створаны ўнікальны комплекс для аказання медыцынскай дапамогі.


17 верасня, у Дзень народнага адзінства, у Карэлічах адкрыта алея Славы нашых славутых землякоў, на якой змешчаны партрэты Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Царука і васьмі Герояў Сацыялістычнай Працы.


23 верасня праз Карэліччыну прайшоў рэспубліканскі аўтапрабег “Сімвал адзінства”, у рамках якога на месцах пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны ўстаноўлены таблічкі з лічбавымі QR-кодамі.


Карэліцкі сырцэх стаў пераможцам міжнароднага конкурсу якасці малочнай прадукцыі “Малочны поспех”.


Вучаніца сярэдняй школы г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай Аляксандра Піскун атрымала спецыяльны прыз журы рэспубліканскага конкурсу “Мір у душы — мір у краіне”.


Аляксандр і Вольга Абадзінскія з г.п. Карэлічы пабывалі на ўрачыстым прыёме ў Гродне для бацькоў, якія дастойна выхавалі сваіх дзяцей.


На Дзень маці жыхарка Карэліччыны Галіна Пятросава ўзнагароджана ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне 5 дзяцей.

29 кастрычніка на Карэліччыне адзначылі 70-годдзе з моманту ўтварэння Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў.


У Карэлічах адкрыта выставачная зала аддзела рамесніцкай дзейнасці.


12 лістапада Мірская народная вакальная група ветэранаў працы адзначыла 35-гадовы юбілей.


Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці трактарыст-машыніст КСУП “Лукі-Агра” Андрэй Штэйн узнагароджаны ордэнам Пашаны, намеснік дырэктара СВК “Жухавічы” Міхаіл Штыцько і трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён” Аляксандр Кныш — медалём “За працоўныя заслугі”.


Карэліцкі раён прэзентаваў сваю нематэрыяльную культурную спадчыну ўдзельнікам Міжнароднага навукова-практычнага семінара краін СНД.


Вучаніца сярэдняй школы г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай Яна Філончык заваявала Дыплом трэцяй ступені абласнога конкурсу даследчых работ навучэнцаў “Крыштальная Альфа”.


 У Карэлічах прайшоў раённы конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”, пераможцам якога стала памочнік урача па амбулаторна- паліклінічнай дапамозе Карэліцкай ЦРБ Паліна Рабцава.


У г.п. Мір адкрылася для аўтамабільнага руху аб’язная дарога.


 17 снежня споўнілася 205 гадоў царкве святой Варвары ў аграгарадку Райца.


 У аддзеле ЗАГС Карэліцкага райвыканкама адзначылі 105-годдзе.


Каманда Мірскага дзяржаўнага каледжа заняла трэцяе месца ў рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства “АкадэмБуд-2022”.


Цэнтр банкаўскіх паслуг ААТ “ААБ Беларусбанк” адзначыў 100-гадовы юбілей.


Падрыхтавала Іна ЛЕЙКА
Фота з архіва “Полымя”