Выконваючым абавязкі старшыні Лукскага сельскага выканаўчага камітэта назначаны Генадзій Арцюх

Арцюх Генадзій Мікалаевіч з 12 снежня назначаны выконваючым абавязкі старшыні Лукскага сельскага выканаўчага камітэта.

Генадзій Мікалаевіч нарадзіўся 1 снежня 1966 года ў в. Забердава Карэліцкага раёна. У 1989 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія», у 2011 г. — Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі па спецыяльнасці «прафесійнае навучанне». З 1989 года працаваў у аграпрамысловым комплексе Карэліцкага раёна: загадчыкам фермы і галоўным заатэхнікам калгаса імя Гастэлы, брыгадзірам жывёлагадоўчай фермы і галоўным заатэхнікам племзавода «Карэлічы». З 2005 па 2022 г. займаў пасады намесніка дырэктара па гаспадарчай часці і настаўніка працоўнага навучання СШ № 2 г.п. Карэлічы, дырэктара Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара