Музей «Замковый комплекс «Мир» принял участие в V Национальном форуме «Музеи Беларуси» и представил программу «Мірскі пернік» (+видео)
У 1920–1930-я гг. Мір меў насельніцтва болей за 5000 чалавек, славіўся знакамітай ешывай, шматлікімі крамамі, развітым гандлем і рамесніцтвам, лічыўся адным з самых чыстых і ўзорных мястэчак. Мірскія пернікі-«салдацікі», абаранкі, халы (хлебныя пляцёнкі) ці паўспірытус князёў Святаполк-Мірскіх – былі агульнапрызнанымі ў рэгіёне і краіне гастранамічнымі брэндамі.
Таму не дзіўна, што на V Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» супрацоўнікамі Мірскага замка быў прадстаўлены відэаролік пад назвай «Мірскі пернік». Форма пернікаў на працягу стагоддзяў была рознай, але смак ніколі не мяняўся! Прыемнага прагляду!