Дороги, вода и вывоз мусора. Директор РУП ЖКХ Александр Рудак ответил на вопросы, поступившие во время единого дня информирования
Адказы на пытанні, якія прагучалі падчас сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі і па месцы жыхарства насельніцтва 17 лістапада.
У доме па вул. Прытыцкага, 7а ў г.п. Карэлічы часта забіваецца каналізацыя і падтаплівае падвал.
Адказаў дырэктар Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Рудак:
— Выканана прачыстка каналізацыі, з жыхарамі дома праведзена гутарка аб правілах карыстання сістэмамі водаадвядзення.
Скарга на нізкі ціск вады на вул. Арцюха і вул. Садовай у агр. Малюшычы.
Адказаў дырэктар Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Рудак:
— Будаўніцтва жылых дамоў па вул. Арцюха і вул. Садовай у агр. Малюшычы праводзілася без узгаднення, уліку рэльефу мясцовасці і вышыні воданапорнай вежы, таму ў 2-павярховых дамах на другім паверсе адсутнічае неабходны ціск вады. У мэтах паляпшэння водазабеспячэння ўласнікам жылых дамоў рэкамендавана ўсталяваць павышаючую помпу.
Просьба жыхароў агр. Малюшычы ўсталяваць смеццевыя кантэйнеры на спецыяльна адведзенай пляцоўцы.
Адказаў дырэктар Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Рудак:
— У мэтах паляпшэння санітарнага стану населеных пунктаў прынята рашэнне аб ліквідацыі кантэйнерных пляцовак і поўнага ахопу насельніцтва дваровым зборам цвёрдых бытавых адходаў па графіку, узгодненаму з ДУ «Карэліцкі раённы цэнтр гігіены». Паўторнае абсталяванне пляцовак для збору смецця не плануецца. Вываз смецця, якое не адносіцца да ЦБА, праводзіцца Карэліцкім РУП ЖКГ па асобных дагаворах з аплатай за выкананыя работы.
Ці плануецца асфальтаванне вул. Будзёнага і добраўпарадкаванне тратуарнай дарожкі па зав. Гастэлы ў г.п. Карэлічы?
Адказаў дырэктар Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Рудак:
— Асфальтаванне вул. Будзёнага і добраўпарадкаванне тратуарных дарожак па зав. Гастэлы ў г.п. Карэлічы ў 2023 г. не запланавана. Пры выдзяленні дадатковага фінансавання на капітальны рамонт аб’ектаў добраўпарадкавання будзе вырашацца пытанне аб вырабе праектна-каштарыснай дакументацыі па гэтых аб’ектах.
Ці плануецца падвядзенне водаправода па вул. 8 Сакавіка (раён бальніцы) у г.п. Карэлічы?
Адказаў дырэктар Карэліцкага раённага унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Рудак:
— Будаўніцтва водаправодных сетак да прыватнага жылога фонду па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы не запланавана і можа быць выканана згодна з п. 1.1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 488 ад 22.12.2018 г. за кошт сродкаў фізічных асоб у існуючых раёнах індывідуальнай забудовы.
У в. Бушкі Красненскага сельсавета адсутнічае вулічнае асвятленне.
Адказала старшыня Красненскага сельскага выканаўчага камітэта Тамара Лейка:
— Вулічнае асвятленне ў в. Бушкі адноўлена 29.11.2022 г.