Парк техники спасателей Кореличского РОЧС пополнился новым МАЗом
Карэліцкае раённае аддзяленне па надзвычайных сітуацыях атрымала новы баявы “МАЗ”.
На цырымоніі атрымання новага аўтамабіля пабываў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА “Белая Русь” Яўген Чычкан, які пажадаў, каб новая тэхніка доўга служыла выратавальнікам.
— Вельмі хочацца, каб паездкі на гэтым аўтамабілі былі выключна на паказальных мерапрыемствах, а выпадкаў, калі ім карысталіся па прызначэнні, было як мага меней, — сказаў Яўген Мікалаевіч.
— Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі надае вялікую ўвагу абнаўленню аўтамабільнага парку, — расказаў начальнік Карэліцкага РАНС Дзяніс Стадольнік. — У мінулым годзе мы атрымалі новы легкавы аўтамабіль, у гэтым — новую баявую машыну. Гэта “МАЗ” павышанай праходнасці, які мае два вядучых маста. Ёмістасць цыстэрны для вады складае пяць тон, пенабаку — 300 літраў. Гэтыя характарыстыкі дазваляюць аператыўна правесці выратавальныя работы.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара