ГАИ проверила, пользуются ли кореличчане фликерами

Здавалася б, пра карысць святловяртальных элементаў мы чулі не адзін раз. Аб гэтым кажуць дзецям у дзіцячым садку, па тэлебачанні паказваюць рэкламныя ролікі, але людзі чамусьці ўсё роўна грэбуюць гэтым маленькім, але важным аксесуарам. Разам з супрацоўнікамі ДАІ мы адправіліся ў рэйд, каб праверыць, ці носяць карэліччане флікеры.

Раніцай усе спяшаюцца на працу. Менавіта ў гэты час на дарогах больш за ўсё пешаходаў. Многіх з тых, хто трапляўся на нашым шляху, было відаць здалёк па бліскучых кропачках на куртках, рукзаках, жаночых сумачках. Але не ўсе з раніцы памяталі пра сваю бяспеку. Двое юнакоў ішлі па абочыне дарогі без святловяртальных элементаў. На пытанне супрацоўнікаў, чаму без флікераў, юнакі адказалі, што забыліся іх дома. Абое атрымліваюць папярэджанне.

Служба ДАІ нагадвае, што нашэнне святловяртальных элементаў паніжае рызыку наезда на пешахода ў 6-8 разоў. Пешаход, які ўдзельнічае ў дарожным руху ў цёмны час сутак па неасветленых участках дарогі і калі ён не рухаецца па тратуары, павінен сябе пазначыць флікерамі. Пры перасячэнні пешаходнага пераходу таксама рэкамендуецца пазначыць сябе святловяртальнымі элементамі.

Сяргей СТОЛЯР