Выпрабаванне снегападам у Карэліцкім раёне на выхадных пройдзена паспяхова
Выпрабаванне снегападам у раёне на выхадных пройдзена ўвогуле паспяхова. Такая ацэнка дадзена на штотыднёвай рабочай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева.
У г.п. Карэлічы кожны дзень працавала 5 адзінак уборачнай тэхнікі і 19 дарожных рабочых РУП ЖКГ. На ачыстцы дарог і вуліц населеных пунктаў (а гэта амаль 650 км) працавала 8 адзінак тэхнікі ДРБУ № 158.
— Машыны хуткай медыцынскай дапамогі, тэхніка для пажаратушэння і аўтамагазіны дабіраліся да месца прызначэння без вялікіх цяжкасцей, — падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў. — Традыцыйна дапамогу дарожнікам у расчыстцы дарог і вуліц населеных пунктаў аказвалі работнікі сельгаспрадпрыемстваў.
Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара