Карэліччане расказваюць, ці заключылі дагавор добраахвотнага накапляльнага пенсійнага страхавання
Ці заключылі Вы дагавор добраахвотнага накапляльнага пенсійнага страхавання?
Іна ХАРОШКА, начальнік Карэліцкага раённага сектара Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва:
— Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 367 ад 27 верасня 2021 года «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі» права ўдзельнічаць у новым страхаванні прадастаўляецца работнікам, за якіх іх працадаўцамі выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Плаціць дадатковыя ўзносы на накапляльную пенсію работнікі будуць за кошт асабістых сродкаў і сродкаў працадаўцы. Работнік разам з абавязковым 1-працэнтным узносам у бюджэт фонду можа, па жаданні, выплачваць дадатковы ўзнос на накапляльную пенсію па выбраным ім тарыфе, але не больш за 10 працэнтаў ад фактычнага заробку, а працадаўца — ад 1 да 3 працэнтаў.
Пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту страхавальнікам работніку штомесячна будзе выплачвацца дадатковая накапляльная пенсія на працягу 5 ці 10 гадоў (па выбары грамадзяніна). Прадугледжваецца магчымасць наследавання накапляльнай пенсіі.
Уступіць у новую праграму можна не пазней, чым за тры гады да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Мне да выхаду на пенсію засталося тры гады, таму не магу выкарыстаць гэту магчымасць.
Кацярына ДОРАШ, вядучы эканаміст прадстаўніцтва Дзяржстраху па Карэліцкім раёне:
— Новы від страхавання — гэта добрая магчымасць атрымліваць больш высокую пенсію.
Спачатку я адмовілася ад заключэння такога дагавору страхавання. Вырашыла, што мне далёка да пенсійнага ўзросту. Але ў працэсе зносін з работнікамі РУСП «Стравіта» мною было прынята станоўчае рашэнне. Калі, як не цяпер, думаць аб сваім матэрыяльным дабрабыце ў старасці? Пры нязначнай штомесячнай фінансавай нагрузцы можна забяспечыць сабе прыбаўку да пенсіі.
Прыняла рашэнне заключыць дагавор страхавання на наступных умовах: 1% утрымліваецца штомесячна з налічанай заработнай платы да дасягнення мною агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, і 1% выплачвае працадаўца. Тэрмін выплаты дадатковай пенсіі складае 5 гадоў, гэта значыць пры выхадзе на пенсію на працягу 5 гадоў буду штомесячна атрымліваць дадатковую пенсію, якую капіла на працягу 20 гадоў. А яшчэ ў мяне будзе льгота па падаходным падатку на велічыню страхавога ўзносу, выплачанага за кошт сродкаў работніка штомесячна, і што немалаважна, магчымасць атрымання ў спадчыну пенсійных накапленняў.
Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА