Санстанция установила нарушения в магазинах Кореличского района
Захаванне санітарна-гігіенічных нормаў у гандлёвых кропках Карэліччыны знаходзіцца на пастаянным кантролі ў спецыялістаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У гэтым упэўніліся падчас чарговага сумеснага рэйду ў аграгарадок Турэц, дзе знаходзяцца гандлёвыя павільёны “Свежанька” і “Прадукты”, магазіны “Еўраопт” і “Хіт”, што ў г.п. Карэлічы.
Такі кантроль за гандлем ажыццяўляецца з мэтай прафілактыкі і папярэджання парушэнняў рэалізацыі прадуктаў харчавання зацікаўленымі органамі ва ўзаемадзеянні з суб’ектамі, якія падлягаюць нагляду. І гэта нядзіўна, бо рэалізацыя сапсаванага тавару, невыкананне нормаў СанПіНа можа прывесці да неспрыяльнай сітуацыі па захворванні насельніцтва. Гэта недапушчальна ні пры якіх абставінах.
У наведаных гандлёвых аб’ектах, якія належаць прыватным асобам, вітрыны чыстыя, пратэрмінаванай прадукцыі сярод выбарачна праверанай заўважана не было, ёсць якасная маркіроўка на кожны від прадукцыі, умовы захоўвання тавару і тэмпературны рэжым выконваюцца. Але, на жаль, без недахопаў не абышлося. Не паклапаціліся адказныя за гандаль асобы аб набыцці ўборачнага інвентару для сваіх гандлёвых кропак, а калі ён ёсць, то няма выразнай маркіроўкі. У павільёне “Свежанька” адсутнічае прыбор кантролю тэмпературна-вільготнаснага рэжыму памяшкання, а ў павільёне “Прадукты” дэзынфікуючы сродак “Септацыд” са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Некаторыя дрэнна клапоцяцца і аб мерах бяспекі сваіх пакупнікоў: пры ўваходзе ў магазін не ачышчаны ад снегу ганак і прыступкі, а гэта вельмі небяспечна ў зімовы час.
Па выніках праверкі санітарнай службай накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў на правераных гандлёвых аб’ектах.
Кацярына КУКАНАВА