15 и 17 февраля состоятся приемы граждан, а 15 февраля пройдут «прямые линии»

прыём грамадзян

15 лютага ў Карэлічах па адрасе: вул. Школьная, д. 19, натарыусы бясплатна пракансультуюць воінаў-інтэрнацыяналістаў, членаў сем’яў загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў і грамадзян, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях падчас Афганскай вайны.

Даведкі па тэлефоне 7-49-41.

17 лютага 2023 года з 12.00 да 13.00 начальнікам Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Валерыем Альбертавічам КЛЯНОЎСКІМ у будынку Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ў кабінеце 39 (2 паверх) будзе праводзіцца прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем «прамой лініі» па тэлефоне 7-39-25.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55 у рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

15 лютага 2023 года  з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела сацыяльнага страхавання Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Святлана Васільеўна КАЛАДЗІНСКАЯ па тэме: «Парадак назначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах. Аб Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 367 ад 27.09.2021 «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі».

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)68-33-79.

15 лютага 2023 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць намеснік начальніка аддзела арганізацыі збору плацяжоў Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Міхайлаўна АВЯРУК па тэме: «Парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонда, у тым ліку фізічнымі асобамі».

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)68-33-71.

У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.