Педагагічныя работнікі дзіцячага сада № 2 г.п. Карэлічы прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
У дзіцячым садзе №2 Карэліч сёння было ўсё, як некалі на экзамене у школе: сапраўдны настаўнік, фірмовыя бланкі і ніякіх падказак і падглядванняў. Педагічныя работнікі ўстановы прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта «Музейная гара». У першы момант ва ўсіх удзельникаў было хваляванне, ці справяцца з тэкстам. Але хутка ўсе супакоіліся. Адзнак тут ніхто не ставіў, таму што галоўная мэта не ў гэтым.
Адразу пасля абласнога дыктанта ўсе яго ўдзельнікі мелі магчымасць самастойна праверыць свой тэкст і зрабіць асабістыя высновы, наколькі добра яны валодаюць беларускай мовай,
Людзі павінны не забываць родную мову, памятаць, адкуль пайшлі іх карані. Аб гэтым нагадвае Міжнародны дзень роднай мовы.
Галіна ЖУК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы”