23 лютага натарыусы натарыяльнай канторы Карэліцкага раёна будуць кансультаваць бясплатна
23 лютага натарыусы натарыяльнай канторы Карэліцкага раёна будуць кансультаваць бясплатна.
Звярнуўшыся да натарыуса на працягу рабочага дня, грамадзяне змогуць атрымаць кансультацыі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку датычаць афармлення спадчынных правоў, састаўлення завяшчанняў, афармлення даверанасцяў, дагавораў дарэння, куплі-продажу нерухомай і іншай маёмасці.
Кансультацыю спецыяліста таксама можна будзе атрымаць па тэлефоне 7-49-41.