Будет ли отремонтирован бассейн в женском отделении бани в Кореличах? Когда пройдет благоустройство дворов по ул. Гагарина, 32 и Гастелло, 23 в райцентре?
Падчас правядзення сустрэчы з членамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама ў сярэдняй школе № 2 г.п. Карэлічы педагагічны калектыў хвалявалі пытанні. На іх адказаў намеснік дырэктара — галоўны інжынер Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Лукашкоў:
— У сувязі са стратнасцю паслугі па лазневым абслугоўванні і адсутнасцю фінансавых сродкаў у 2023 годзе работы па рамонце басейна ў жаночым аддзяленні не плануюцца.
Бягучы рамонт дваровай тэрыторыі вуліцы Гагарына, дом 32, вуліца Гастэлы, дом 23 у г.п. Карэлічы запланаваны на трэці квартал 2023 года.