Карэліцкі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

23 лютага — галоўнае свята мужчын, якія прайшлі дарогамі вайны, якія ахоўваюць межы Радзімы ў мірны час, якія спасцігаюць прамудрасці ваенных навук па кнігах, дапаможніках, падручніках. Але Радзіму абараняюць не толькі з аўтаматам у руках. Прыносіць карысць сваёй краіне, спрыяць яе росквіту, дзе б ты ні працаваў, — значыць служыць Айчыне. Сёння мы жывём мірна — любім, марым, працуем для лепшага жыцця. І так будзе заўсёды, пакуль з намі ёсць нашы дарагія абаронцы.

Жадаем усім добрага здароўя і шчасця! Няхай у кожным доме будзе дабрабыт, а на нашай роднай зямлі — мір і спакой!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў