Ветераны труда из г.п. Кореличи говорят спасибо работникам районного краеведческого музея за душевные экскурсии
Наша жыццё шматграннае і хуткаплыннае. Паспрабуй разабрацца, што галоўнае, а што другараднае. Стварыць настрой у многім дапамагаюць людзі, з якімі з дня ў дзень мы сустракаемся. Многія сустрэчы надоўга западаюць у душу, і да ўспамінаў хочацца вяртацца зноў і зноў. Асабліва, калі яны маюць пазнавальны характар.
Днямі ў рэдакцыю газеты «Полымя» завіталі пенсіянеры з гарадскога пасёлка Карэлічы. Яны былі па-добраму ўзрушаны пасля наведвання Карэліцкага раённага краязнаўчага музея. Ветэранам працы прыйшлася даспадобы тэматычная выстава «Цяжкі шлях уз’яднання», прымеркаваная да Года народнага адзінства. Навуковы супрацоўнік музея Марыя Беленава паведала пра гістарычныя факты станаўлення Беларусі і пра людзей, якія вяршылі гісторыю Карэліччыны, пра духоўны і патрыятычны подзвігі. Дзякуючы ўнутранаму стрыжню і магутнасці духу, яны змаглі адстаяць свабоду і незалежнасць Айчыны.
Дырэктар музея Ларыса Кузьміч пазнаёміла з выставай «Назад у СССР». Ветэранам працы было прыемна апынуцца ў гадах сваёй маладосці.
«Такія сустрэчы напаўняюць нашы душы цяплом і ўдзячнасцю да тых, хто забяспечыў нам і нашчадкам мір на зямлі. Хочацца, каб такія сустрэчы ладзіліся часцей. Мы павінны ведаць гісторыю нашай краіны», — сцвярджалі наведвальнікі музея.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота прадастаўлена Карэліцкім раённым краязнаўчым музеем