Навучэнцы ДУА “Аюцавіцкая базавая школа” наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Навучэнцы ДУА “Аюцавіцкая базавая школа” наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта буйнейшае нацыянальнае сховішча матэрыяльных і духоўных помнікаў ваеннай гісторыі. Мы ўбачылі шматлікія ўзоры ваеннай тэхнікі і зброі, пазнаёміліся з баявой дзейнасцю партызан, з вялікай цікавасцю разглядвалі экспанаты. Нікога не пакінула раўнадушным зала, якая расказвала аб нацысцкім акупацыйным рэжыме на тэрыторыі Беларусі.
Наведванне музея ўразіла ўсіх нас: эмоцыі ўскалыхнулі ўжо з першых хвілін, прымусілі перанесціся ў эпоху ваеннага часу і не пакінулі да канца экскурсіі.
Мы лічым, што такія паездкі абавязкова павінны прысутнічаць у сучаснай адукацыі, так як яны садзейнічаюць далучэнню падлеткаў да культурна-гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, прывіваюць пачуццё адказнасці за сучаснае і будучае нашай Радзімы
Аляксандра Горбач,
вучаніца 8 класа