У Карэліцкім раёне падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы

У Карэліцкім раёне падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы.

Пераможцамі першага этапу агляду-конкурсу па выніках 2022 года ў намінацыі «Арганізацыі невытворчай сферы» стала УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца», у намінацыі «Арганізацыі вытворчай сферы» — СВК «Свіцязянка-2003».

У мэтах прапаганды і распаўсюджвання перадавога вопыту па пытаннях аховы працы з дапамогай правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на выкананне заканадаўства аб ахове працы, вызначаны ў бягучым годзе базавай арганізацыяй па ахове працы СВК «Свіцязянка-2003».

Іна ЛЕЙКА