Геннадий Шатуев: «В Кореличском районе началась реализация инвестиционного проекта»

— 27 сакавіка ў Прэзідэнта адбыўся чарговы кадравы дзень, падчас якога ён даў наказ зноў назначаным кіраўнікам абласных, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў: «Усё сканцэнтравана ў вашых руках. Бярыце і дзейнічайце», — адзначае старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў.

Кіраўнік дзяржавы трымае руку на пульсе краіны, ведае, чым жывуць беларусы. Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і праблемы ЖКГ — гэта хвалюе асноўную частку грамадства, з гэтымі пытаннямі людзі звяртаюцца да раённай выканаўчай улады. Так, за два месяцы бягучага года ў службу «адно акно» Карэліцкага райвыканкама паступіла 10 зваротаў, за два месяцы мінулага года — 23. Што датычыцца працы камунальнікаў, то за два месяцы бягучага года ў дыспетчарскую службу ЖКГ па адзіным нумары 115 паступіла 359 званкоў, што на 52 менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Зніжэнне колькасці зваротаў сведчыць аб тым, што мясцовая ўлада чуе людзей і прадпрымае дзейсныя меры, а праца камунальнай сферы ўдасканальваецца.

Прэзідэнт нагадаў, што ў кожным раёне павінен быць створаны інвестыцыйны праект. У нашым раёне такі праект ужо стартаваў. На базе былой МПМК-152 закрытым акцыянерным таварыствам «Вольна» арганізуецца вытворчасць прамысловага электраабсталявання. Рэалізацыя праекта будзе завершана ў 2024 годзе, плануецца стварэнне 20 рабочых месцаў. На дадзены момант праводзяцца рамонтныя работы, на правядзенне якіх ужо асвоена 171 тыс. рублёў.

Нацэліў Кіраўнік дзяржавы кіраўнікоў усіх узроўняў і на пытанні развіцця вытворчай базы. «Рынкі адкрытыя, асабліва велізарны расійскі рынак», — сказаў ён. Традыцыйна Карэліцкі раён працягвае экспартаваць у Расійскую Федэрацыю сваю прадукцыю. Там высока цэняцца нашы льновалакно, ялавічына і насенная бульба. Галоўнае — трымаць планку, не зніжаць якасць вырабляемай прадукцыі.

СКАЗАНА

«Глядзіце за цэнаўтварэннем. Глядзіце за праблемамі ЖКГ, — сказаў Прэзідэнт. — Пытанне сельскай гаспадаркі — гэта дакладна ваша кампетэнцыя. Адзін інвестыцыйны праект — адзін раён — гэта ваша задача. Гэта маё асабістае даручэнне кожнаму старшыні райвыканкамаў. Трэба бегаць хутка па краіне, шукаць інвестараў. Усё сканцэнтравана ў вашых руках. Бярыце і дзейнічайце. Ківаць няма на каго. Час будзе няпросты. Таму я пераканаўча прашу: не расслабляйцеся».

27 сакавіка 2023 года,

Аляксандр Лукашэнка падчас разгляду кадравых пытанняў

 

Іна ЛЕЙКА

Фота з архіва рэдакцыі