Карэліччане выказваюцца аб утварэнні беларускай партыі “Белая Русь”

Вольга Грыгаровіч,

намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Маяк-Заполле”:

– Безумоўна, я падтрымліваю ідэю стварэння новай палітычнай партыі. Нам патрэбна сіла, якая будзе надзейнай падтрымкай беларускай дзяржавы і яе лідара – Прэзідэнта. Лічу, што гэта будзе сіла, якая яднае грамадства і абавязкова  дазволіць  яму быць адзіным, бо будзе выражаць інтарэсы беларускага народа. Гэта дазволіць прыняць ідэалогію беларускай дзяржаўнасці, якая адлюстравана ў Канстытуцыі і ў радзе іншых ідэйных спраў. У новую палітычную  партыю неабходна прыцягваць маладых людзей, таму што за імі будучае краіны, яны павінны захаваць гісторыю і традыцыі  нашых продкаў.

Ніна Чычкан,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”:

– На мой погляд, стварэнне партыі “Белая Русь” дазволіць аб’яднаць людзей, якія неабыякавыя да лёсу сваёй краіны і якія не баяцца падзяліць цяжар адказнасці за сваю родную зямлю. Улічваючы няпросты час і сітуацыю, якая складваецца паблізу нашых граніц, нам патрэбна арганізацыя, якая будзе ўвасабляць патрыётаў беларускага народа, якія змогуць супрацьстаяць дэструктыўным сілам і выклікам. Таксама яна дапаможа паспяховай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Упэўнена, што гэта дасць магчымасць узмацніць пазіцыі дзяржавы. Лічу, што накірункі дзейнасці, якія будуць адлюстраваны ў праграме новай партыі і замацаваны ў яе Статуце, дапамогуць нам, педагогам, у справе выхавання падрастаючага пакалення.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара і з архіва героя