Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Сонгін правёў прыём грамадзян у Мірскім сельскім выканаўчым камітэце
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Сонгін правёў прыём грамадзян у Мірскім сельскім выканаўчым камітэце.
6 сакавіка з асабістымі просьбамі і пытаннямі да парламентарыя звярнуліся трое жыхароў Карэліччыны.
Першая заяўніца прыйшла з пытаннем неправамерных дзеянняў дзяржаўных органаў у дачыненні да яе маёмасці і просьбай аднаўлення законных правоў на яе. Грамадзянка ўжо не першы раз на прыёме. Раней ёй ужо былі дадзены тлумачэнні і рэкамендацыі па хвалюючаму пытанню. Зноў выяўленыя абставіны будуць вывучаны, і яе дадаткова праінфармуюць.
Таксама паступіла пытанне аб праваўстанаўліваючых дакументах на будынкі. Па праблеме дадзены тлумачэнні і прапанаваны шляхі яе вырашэння на ўзроўні выканаўчай улады.
Яшчэ аднаго жыхара цікавіла пытанне выплаты транспартнага падатку. Яму прыйшло апавяшчэнне аб выплаце падатку, але ён не змог разабрацца, што гэта за падатак. Аляксандр Генрыхавіч адказаў, што раней не аднойчы ў сродках масавай інфармацыі былі растлумачаны ўмовы і тэрміны выплаты такога віду падатку. Таксама грамадзяніна хвалявала пытанне аб кампенсацыі банкаўскіх укладаў савецкага перыяду. Парламентарый сказаў, што з прычыны інфляцыйных працэсаў, якія інтэнсіўна развіліся ў пачатку 90-х гадоў ва ўсіх былых рэспубліках, уключаючы Рэспубліку Беларусь, адбылося рэзкае абясцэньванне як грашовых сродкаў прадпрыемстваў, так і зберажэнняў насельніцтва, у тым ліку размешчаных ва ўклады ў банках. На сённяшні дзень дзяржава памятае і ведае пра гэта, але пакуль пытанне не вырашана.
— Праца парламентарыя ў акругах з насельніцтвам заключаецца ва ўменні слухаць і чуць праблемы, якія хвалююць жыхароў, — адзначае Аляксандр Сонгін. — Чалавек прыходзіць — значыць ён упэўнены, што яго абавязкова пачуюць, паспрабуюць разабрацца ў сітуацыі, паглыбіцца ў яе, а затым зробяць усё магчымае, каб дапамагчы і словам, і справай, а калі спатрэбіцца, падкажуць шляхі вырашэння ўзніклых пытанняў.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара