18 апреля пройдут приемы граждан, а 19 апреля состоятся «прямые линии»

прыём грамадзян

18 красавіка 2023 года з 10.00 да 12.00 выязны прыём грамадзян у СВК «Жухавічы» (агр. Вялікія Жухавічы) правядзе начальнік Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэта Валерый Мікалаевіч ГУРЫН.

18 красавіка 2023 года з 10.00 да 12.00 у будынку Лукскага сельскага Савета дэпутатаў прыём грамадзян па месцы жыхарства будзе праводзіць старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч ШКАДАЎ.

НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

19 красавіка 2023 года з 9.00 да 11.00 «прамую лінію» праводзіць старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч ШКАДАЎ.

Вашых пытанняў будуць чакаць па тэлефоне 2-11-88.

19 красавіка 2023 года з 14.00 да 15.00  «прамую лінію» праводзіць першы намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Валяр’янаўна ХОНЦАР па тэме: «Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 367 ад 27 верасня 2021 г. «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі. «Парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва».

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)68-33-70.

У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.

 19 красавіка 2023 года з 11.00 да 13.00 адбудзецца «прамая лінія» з начальнікам аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама, палкоўнікам міліцыі Аляксеем Іванавічам ГАЎРОШАМ.

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 74-3-42.