27 апреля пройдет прием граждан, а 26 и 27 апреля состоятся «прямые линии»

прыём грамадзян

27 красавіка 2023 года з 11.00 да 13.00 у ВУ «Лідагаз» Карэліцкі раён газазабеспячэння ВРУП «Гроднааблгаз» (г.п. Карэлічы, вуліца Чырвонаармейская, д. 1-а) адбудзецца дзень прававой асветы, прававой культуры і прафсаюзны прыём грамадзян з удзелам прававога інспектара працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Алега Сяргеевіча ГАЛАВАЧА па тэме: «Асаблівасці рэгулявання працы асоб, працуючых па сумяшчальніцтве».

Грамадзяне могуць задаваць пытанні, якія датычаць растлумачэнняў норм заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін. Падчас прыёму будзе праводзіцца «прамая лінія», кантактны тэлефон 8(01596)7-96-00.

НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

26 красавіка 2023 года з 12.00 да 13.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік упраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Алег Аляксандравіч РЭМША па тэме: «Парадак назначэння і выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасці» па тэлефоне 8(0152)55-97-64.

26 красавіка 2023 года з 10.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць старшыня суда Карэліцкага раёна Руслан Эдуардавіч ХІХОЛ па тэлефоне 7-20-29.

27 красавіка 2023 года з 10.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэта Валерый Мікалаевіч ГУРЫН па тэлефоне 7-03-09.

27 красавіка 2023 года з 9.00 да 11.00 «прамую лінію» праводзіць загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Карэліцкага раённага ЦГЭ Валянціна Міхайлаўна БУЗЮК па тэме: «Роля вакцынацыі ў жыцці чалавека» па тэлефоне 7-47-75.