Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока правяла прыём грамадзян у Карэліцкім райвыканкаме
26 красавіка член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока правяла прыём грамадзян у Карэліцкім раённым выканаўчым камітэце. Як адзначыла парламентарый, галоўная яе задача — работа з насельніцтвам на месцах: трэба ведаць праблемы людзей, чым яны жывуць, як развіваецца раён. Шмат каго хвалюе сацыяльная сфера, з якой штодзень сутыкаецца кожны жыхар раёна.
Хочацца нагадаць словы з Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу: «Захаванне правоў грамадзян Беларусі — непарушны пастулат у нашай дзяржаве». Гэта азначае парадак, добраўпарадкаванне, занятасць, ахову здароўя, адукацыю, заработную плату, пенсіі, цэны.
Колькасць зваротаў ад жыхароў раёна змяншаецца. Гэта сведчыць аб тым, што мясцовая ўлада працуе на добрым узроўні, і ўмяшання парламентарыеў не патрабуецца. Кожны добрасумленна выконвае свае прафесійныя абавязкі на рабочым месцы, аб чым гаворыць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
Падчас правядзення прыёму грамадзян паступіў тэлефонны званок па пытанні прыватызацыі кватэры. Пытанне было ўдакладнена і заяўніку дадзены адказ.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА