Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока правяла прыём грамадзян у Лукскім сельвыканкаме
5 красавіка ў Лукскім сельскім выканаўчым камітэце член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Аляксееўна Сарока правяла прыём грамадзян і «прамую лінію».
На прыём да парламентарыя завітаў жыхар г.п. Карэлічы. Заяўнік падзяліўся, што ў свой час ён распрацаваў праекты чыгуначных шляхоў для Беларускай чыгункі, але не атрымаў аплату.
Эльвіра Сарока сказала: «Будзем адстойваць права на прызнанне Вашай працы і прасіць сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускай чыгункі. Наша задача — не забываць ветэранаў працы, якія аддалі свае лепшыя гады жыцця дзеля любімай прафесійнай справы».
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Юліі ШЭЎКІ