Молодой специалист бухгалтер КУСП «Черняховский-Агро» Юлия Бартош: «Президент в своем Послании еще раз предложил остановить убийства и сесть за стол переговоров»

Юлія БАРТОШ,
бухгалтар КУСП “Чарняхоўскі-Агра”:
— У Пасланні Прэзідэнт спыніўся на пытаннях бяспекі краіны, знешніх і ўнутраных пагрозах. Для мяне важна было пачуць, што Беларусь выступае за мірнае вырашэнне складаных пытанняў. Прэзідэнт яшчэ раз прапанаваў спыніць забойствы і сесці за стол перагавораў.
Мы жывём у складаны час, калі геапалітычная сітуацыя мяняецца ледзь не штодзень. Беларускі лідар акумуляваў усе нашы дасягненні, задумы, мэты і акрэсліў шлях развіцця дзяржавы і грамадства на бліжэйшы час. У Пасланні Аляксандр Рыгоравіч зазначыў, што ў Год міру і стварэння асаблівы сімвалізм і значэнне набываюць спрадвечныя каштоўнасці: сям’я, працавітасць, добразычліваць, чалавечнасць. Я лічу, што ад кожнага і ад нас, моладзі, залежыць будучыня.