На торжественном мероприятии в Гродно в рамках акции «Наш животновод» награды получили шесть работников из Кореличского района

У Гродне прайшло ўшанаванне лепшых работнікаў жывёлагадоўлі Гродзенскай вобласці ў рамках падвядзення вынікаў абласнога этапу рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод».

Карэліцкі раён на свяце прадставілі жывёлавод КСУП “Племзавод Карэлічы” Таццяна Каляда, ветэран працы
СВК «Свіцязянка-2003» Марыя Навумчык, жывёлавод КСУП «Царука» Генадзій Пяшко, аператар машыннага даення
КСУП «Малюшычы» Таццяна Каратай, аператар машыннага даення СВК «Жухавічы» Аксана Глушкевіч
і брыгадзір вытворчай брыгады СВК «Маяк-Заполле» Таццяна Чубрык

У 2022 годзе сельскагаспадарчымі арганізацыямі Гродзенскай вобласці выраблена амаль паўтары тысячы тон малака. А тэмп росту валавой прадукцыі жывёлагадоўлі вырас на 6,9 працэнта, дзякуючы чаму павысілася і эканамічная эфектыўнасць работы сельгасарганізацый. І гэта не проста лічбы, гэта паказчык штодзённай працы работнікаў сельскай гаспадаркі.

Жывёлаводы Гродзеншчыны былі адзначаны нагрудным знакам адрознення Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў сельскай гаспадарцы», Ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Па матэрыялах газеты “Гродзенская праўда”

Фота Ірыны ПЯНЬКОЎСКАЙ