Наталля Саматыя: «Пасланне Прэзідэнта па тэлебачанні праглядзела звыш двух мільёнаў чалавек”
Сёмага красавіка начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Карэліцкага райвыканкама Наталля Саматыя правяла сустрэчу з калектывам Карэліцкага раёна газазабеспячэння, на якой расказала аб сваіх уражаннях пасля наведвання штогадовага Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу:
— Пасланне для мяне праляцела вокамгненна. Я не заўважыла, як прайшлі чатыры гадзіны, настолькі цікава было слухаць Прэзідэнта. І, мяркуючы па статыстыцы, цікава было не толькі мне — відэатрансляцыя паслання стала самай праглядаемай падзеяй на тэлебачанні, яе паглядзела звыш двух мільёнаў чалавек. І гэта без уліку відэазапісаў у Інтэрнэце.
У сваім выступленні Наталля Юр’еўна нагадала прысутным, што летась Аляксандр Лукашэнка задаў беларусам тры важныя пытанні, а ў гэтым годзе Прэзідэнт назваў шэсць умоў захавання суверэнітэту, сярод якіх народнае адзінства, захаванне гістарычнай памяці і традыцый, моцная эканоміка, сацыяльная справядлівасць, незалежная знешняя палітыка і абароназдольнасць. Наталля Саматыя спынілася на кожнай з гэтых умоў.
— Аляксандр Лукашэнка вельмі слушна сказаў пра санкцыі: “Калі зачыніліся адны дзверы, то патрэбна шукаць іншыя”. Менавіта таму наш Прэзідэнт актыўна ўзаемадзейнічае з краінамі Афрыкі і Усходу.
Падрабязна спынілася Наталля Юр’еўна і на пытанні абароназдольнасці, сказаўшы, што было вельмі важна пачуць з вуснаў Прэзідэнта аб тым, што беларуская армія не рыхтуецца да нападзення, але гатова абараніць сваю краіну.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара