Генадзій Шатуеў: «Поспех аграрыяў — у выкананні тэхналогій»

Умовы надвор’я запавольваюць тэмпы пасяўной кампаніі. Пра гэта паведаміў на штотыднёвай працоўнай нарадзе старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў.

Да паўнавартасных масавых работ прыступілі ў канцы сакавіка, калі за дзень выконвалася больш за 500 га сяўбы. Па стане на 4 красавіка сяўба ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 1396 га, або 31% плана.

Плануецца нарошчваць тэмпы сяўбы, пачынаючы з 5 красавіка, пры надыходзе аптымальных умоў надвор’я.

Раннія яравыя зерневыя і зернебабовыя культуры ў бягучым годзе плануецца пасеяць на плошчы 4479 га, кукурузу на зерне — 2615 га, бульбу — 122 га, цукровыя буракі — 3505 га.

Вытворчасць збожжа ў 2023 годзе плануецца на ўзроўні 109,7 тысячы тон у вазе пасля дапрацоўкі.

Для якаснага правядзення пасяўной у раёне ёсць усе неабходныя рэсурсы. Галоўны складнік поспеху аграрыяў — выключнае выкананне ўсіх тэхналогій.

Іна ЛЕЙКА