Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем единения народов Беларуси и России
Паважаныя землякі!
2 красавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, які сімвалізуе нашу непарушную дружбу і братэрства.
Галоўнымі арыенцірамі ў развіцці саюза паміж нашымі дзяржавамі заўсёды былі ўзаемны давер, узаемапавага і раўнапраўе. Шматвекавыя традыцыі сяброўства і добрасуседства знаходзяць увасабленне ў стварэнні сумесных высокаэфектыўных вытворчасцей, гандлёвых дамоў і тавараправодных сетак. Спадзяёмся, што ўзгодненыя дзеянні адкрыюць новыя гарызонты для стабільнага развіцця нашых братэрскіх краін.
Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай заўсёды ажыццяўляюцца самыя смелыя планы, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме заўсёды пануюць мір, згода і шчасце.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў