Председатель Кореличской РО Красного Креста Светлана Санцевич: «В нашем районе живут 33 украинских мигранта, и мы готовы помочь в трудную минуту»
Беларусы міласэрныя, неабыякавыя да пакут людзей, — адзначае старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Святлана Санцэвіч. — І многія з іх гатовы падзяліцца апошнім, каб дапамагчы іншаму чалавеку ў цяжкую хвіліну.
Гэта вельмі ярка прадэманстраваў наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з выконваючым абавязкі кіраўніка ДНР Дзянісам Пушыліным. «Мы гатовы аказаць адпаведную дапамогу і падтрымку для таго, каб не чужыя нам людзі там нарэшце перасталі пакутаваць», — сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Доўгія 8 гадоў людзей на Данбасе падвяргалі генацыду, абстрэлам і блакадзе. І Расія, і Беларусь заклікалі кіеўскі рэжым неадкладна спыніць агонь, усе баявыя дзеянні, тую вайну, якую ён развязаў яшчэ ў 2014 годзе, і вярнуцца за стол перамоваў. Аднак голас розуму не быў пачуты. Ужо больш за год на тэрыторыі Украіны праходзіць спецыяльная ваенная аперацыя. І з расійскага, і з украінскага бакоў ужо загінула 500 тысяч чалавек. Гэта жахлівыя лічбы.
Многія людзі вымушаны былі пакінуць свае дамы і шукаць прытулку ў чужых краях. Напрыклад, на тэрыторыі Карэліцкага раёна сёння жывуць 33 украінскія мігранты. З дапамогай неабыякавых карэліччан мы збіралі і працягваем збіраць для іх рэчы і прадукты, па лініі «ЮНІСЕФ» яны атрымліваюць грашовую падтрымку.
Беларусы імкнуцца прыняць удзел у справах міласэрнасці не на словах, а на справе. Выпрабаванні ў брацкай краіне — гэта той выпадак, калі бяда дапамагае спазнаць сапраўдных сяброў, вырасці духоўна і стаць лепш.
Іна ЛЕЙКА