В Кореличах прошел областной семинар-совещание

У Карэліцкім райвыканкаме прайшоў абласны семінар-нарада па тэме “Навядзенне парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах ва ўстановах Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў. Вядзенне бухгалтарскага ўліку і налічэння заробку ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў”. Нарада праходзіла пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Валяватага.

На семінары абмеркавалі вынікі маніторынгаў па вядзенні бухгалтарскага ўліку і налічэння заробку, па навядзенні парадку на раслінаводчых і жывёлагадоўчых аб’ектах, аб’ектах механізацыі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў.

У сваім выступленні Юрый Валяваты адзначыў, што для таго, каб не дапускаць парушэнняў, неабходна арганізаваць сістэмную работу на ўзроўні ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў.

Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў былі агучаны тэрміны, за якія павінны быць выпраўлены выяўленыя ў ходзе маніторынгаў парушэнні.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара