В Кореличском районе аграриев поздравили с Праздником труда на рабочих местах

Падзячным пісьмом Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за паспяховае правядзенне вясенне-палявых работ 2023 года і ў сувязі са святам Працы ўзнагароджаны трактарыст-машыніст КСУП “Царука” Мікалай Гінак, трактарыст-машыніст КСВУП «Птушкафабрыка» Чырвонаармейская” Віктар Грышчук, трактарыст-машыніст КУСП “Чарняхоўскі-Агра” Мікалай Жук,  трактарыст-машыніст СВК “Жухавічы” Аляксандар Касцюк, трактарыст-машыніст КСУП “Лукі-Агра” Аляксандр Падпалуха,  трактарыст-машыніст КСУП “Племзавод Карэлічы” Аляксандр Салавей.

Работнікаў павіншавалі першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Бусько і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская.