Жывёлаводы ДП “Племзавод Карэлічы” пачалі выпас дойнага статку

Па словах галоўнага заатэхніка прадпрыемства Валерыя Мітлашкова, гурт у 260 галоў выйшаў на пашу першым. Праз некалькі дзён пачалі выпасаць другі гурт, у якім 250 кароў.

— Свежае паветра карыснае для жывёлы, — кажа Валерый. — Каровы атрымліваюць вітамін D, які дапамагае арганізму засвойваць кальцый і фосфар, карысныя для росту касцей. Да таго ж, паша адпавядае натуральным паводзінам кароў. Калі жывёла знаходзіцца ў полі, у яе ёсць магчымасць дыхаць свежым паветрам, адпачываць прама на траве. Рух, спажыванне свежага корму, святло і паветра спрыяюць здароўю кароў.

Трава — выдатны пастаўшчык у арганізм рагуль бялку і вітамінаў. Знаходзячыся на пашы, каровы ачышчаюцца, паляпшаецца метабалізм, стан капытоў і суставаў.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара